Праваахоўныя органы Брэсцкай вобласці працуюць над высвятленнем абставін гібелі 26-гадовай жыхаркі горада Кобрына. Такую інфармацыю перадае МУС Беларусі.

Падчас пошуку без вестак зніклай маладой жыхаркі Кобрына удалося выявіць, што трэцяга лістапада былы муж задушыў яе падчас сваркі. Пасля гэтага экс-муж вывез труп жанчыны на сваёй машыне і закапаў у лесе непадалёк ад в. Лелікава. Там і было знойдзенае цела 26-гадовай жыхаркі Кобрына. Падазраванага затрымалі.

Пасля разводу былыя муж і жонка працягвалі пражываць сумесна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру