Стацыянарныя тэлефоны ў Партызанскім і Заводскім раёнах Мінска сёння могуць не працаваць з-за пажару ў будынку АТС у Ахоцкім завулку, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС у сваім твітар-акаўнце, піша БелТА. 

У МНС падкрэслілі, што мабільная сувязь і электразабеспячэнне дамоў працуюць.

У «Белтэлекаме» пацвердзілі, што з-за аварыйнай сітуацыі на АТС 242 і 243 (завулак Ахоцкі, 21) у Мінску часова прыпыненае аказанне паслуг сувязі для абанентаў, якія пражываюць па вул. Радыяльнай, Цэнтральнай, Байкальскай, Герасіменка, Ангарскай, Несцерава, Ілімскай, Балотнікава, Алтайскай, часткі Партызанскага праспекта.

«Наступствы аварыі адаб'юцца на абмежаванні паслуг шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт, IPTV, тэлефоннай сувязі часткі абанентаў. У цяперашні час праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы», — растлумачылі ў прэс-службе прадпрыемства.

«Белтэлекам» прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру