Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў Расію ў спробах прысабечвання ўкраінскіх гістарычных падзей і асоб, піша ВВС. 

«У гэтыя дні адкрыты яшчэ адзін помнік: у Крамлі каля непахаванага Уладзіміра Леніна яны адкрылі помнік нашаму першаапостальнаму кіеўскаму князю Уладзіміру. Гэта яшчэ адна спроба гібрыднага прысабечвання гісторыі», — сказаў Парашэнка ў аўторак падчас цырымоніі адкрыцця помніка ўкраінскаму паэту і філосафу Рыгору Скаварадзе ў сталіцы Славеніі Любляне.

Помнік князю Уладзіміру на Баравіцкай плошчы ў Маскве быў адкрыты 4 лістапада. Ініцыятарам устаноўкі помніка стала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру