У консульстве РФ у Нью-Ёрку раніцай 8 лістапада знойдзенае цела 63-гадовага мужчыны, піша Meduza.

Паводле папярэдніх дадзеных, ён атрымаў траўму галавы, заявілі ў паліцыі. Афіцыйна прычына смерці пакуль не выяўленая.

У прэс-службе расійскага пасольства паведамілі, што загінулы быў «тэхсупрацоўнікам» консульства. ТАСС са спасылкай на неназванага расійскага дыпламата піша, што мужчына быў дзяжурным камендантам і, як мяркуецца, перанёс сардэчны прыступ.

Раней New York Post напісаў, што ён працаваў у службе бяспекі. Выданне таксама паведаміла са спасылкай на паліцыю, што мужчына, як мяркуецца, упаў і стукнуўся галавой з-за таго, што яму стала кепска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру