На месцы кавярні сеткі «Салодкі фальварак», якая ўваходзіць у структуру групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа, размесціцца «Макдональдс». Гаворка ідзе пра кавярню каля станцыі метро «Фрунзенская», распавялі ў кампаніі «КСБ Віктары Рэстараны», якая развівае «Макдональдс» у Беларусі.

скрыншот з карты «Яндэкс»

Як паведаміў дырэктар па маркетынгу «КСБ Віктары Рэстараны» Уладзіслаў Рыжыкаў, «Макдональдс» на вул. Максіма Танка, 2 будзе прыкладна на 100 пасадачных месцаў.

Цяпер у кампаніі прыступаюць да праектавання новага аб'екта, якое зойме ад 4 да 6 месяцаў. Канкрэтны тэрмін адкрыцця пакуль не вядомы, але ў асабістай гутарцы з адным з пакупнікоў супрацоўнікі кавярні распавялі, што апошні дзень яе працы — 31 мая 2017 года.

Яшчэ адзін «Салодкі фальварак» знаходзіцца на плошчы Перамогі. Гэтыя кавярні ўваходзяць у структуру групы кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа нароўні з такімі аб'ектамі грамадскага харчавання, як «Ракаўскі Бровар», La Crête d'or і «У Францыска».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?