Першая ў Беларусі снегаплавільная станцыя запрацуе ў канцы лістапада — пачатку снежня ў сталічным мікрараёне Чыжоўка. Пра гэта паведамілі ва ўнітарным прадпрыемстве «Мінскводаканал», піша БелТА. 

Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі, ужо змантаванае абсталяванне вытворчасці расійскай кампаніі. Магутнасць устаноўкі складае 5 тыс. куб.м у суткі, або звыш за 330 грузавых машын з аб'ёмам кузава 15 куб.м. Для ўтылізацыі снегу будуць выкарыстоўвацца тэрмічныя рэсурсы гарадской каналізацыі. Акупнасць праекта пры нармальнай загрузцы, па ацэнцы спецыялістаў, складзе 3-4 гады.

Станцыя будзе абслугоўваць тры раёны, калі праект добра сябе зарэкамендуе, то будзе разгледжанае пытанне аб будаўніцтве яшчэ трох снегаплавільных станцый у іншых раёнах горада. Адна магчымая пляцоўка размешчаная на скрыжаванні МКАД з вул. Ціміразева ў кірунку Заслаўя, дзе функцыянуе каналізацыйна-помпавая станцыя.

У лютым 2012 года ў Партызанскім раёне выкарыстоўвалася снегаплавільная машына, але яна сябе не апраўдала з-за нізкай прадукцыйнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?