Сусветныя фондавыя індэксы абрынуліся на таргах у аўторак, 8 лістапада, на фоне інфармацыі аб тым, што рэспубліканец Дональд Трамп лідзіруе па галасах выбаршчыкаў, атрыманых на выбарах прэзідэнта ў ЗША. Газета New York Times, якая ў пачатку падліку галасоў ацэньвала імавернасць перамогі Хілары Клінтан у 80%, змяніла свой прагноз на перамогу Трампа з імавернасцю ў 95%.

Ф'ючарсы на асноўныя фондавыя індэксы ЗША па стане на 07:20 знізіліся ў межах 3-4%, вынікае з дадзеных пазабіржавых таргоў. Dow Jones абрынуўся на 3,5% (на 650 пунктаў), S&P 500 — на 4,26%, Nasdaq — на 4,1%.

Японскі Nikkei 225 упаў на 3,98% (на 682,88 пункта). Кітайскі Shanghai Composite апусціўся на 1,32% (на 41,66 пункта), індэкс кітайскіх «блакітных фішак» CSI300 — на 1,18% (на 39,65 пункта), ганконскі Hang Seng — на 2,85% (на 646,73 пункта). Паўднёвакарэйскі KOSPI апусціўся на 2,43% (на 48,64 пункта). Аўстралійскі ASX200 — на 1,64% (на 86,29 пункта).

Інвестары па ўсім свеце разлічвалі на перамогу кандыдата ад дэмакратаў — папярэднія вынікі падліку галасоў апынуліся нечаканымі. Як тлумачыў Reuters сузаснавальнік інвестыцыйнай кампаніі Cornerstone Financial Partners Джэф Кэрбоўн, рынкі разглядалі Клінтан як больш прадказальнага кандыдата, у той час як перамога Трампа нясе сур'ёзную нявызначанасць для амерыканскай эканомікі, яе знешняй палітыкі, міжнароднага гандлю і пытанняў іміграцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру