Фота: Chip Somodevilla / Getty Images / AFP / Scanpix / LETA

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images / AFP / Scanpix / LETA

Дзякуй. Дзякуй вялікі, кожнаму з вас. Прабачце, што прымусіў вас чакаць. Вельмі складаныя справы, складаныя. Дзякуй вялікі.

Я толькі што атрымаў званок ад дзяржсакратара Клінтан (Хілары Клінтан займала пасаду дзяржсакратара з 2009 па 2013 год; у адпаведнасці з амерыканскай традыцыяй тытул за высокапастаўленымі чыноўнікамі застаецца пасля заканчэння дзяржслужбы — Meduza). Яна павіншавала нас. Менавіта нас. Яна павіншавала нас з нашай перамогай, і я павіншаваў яе і яе сям'ю з вельмі, вельмі напружанай кампаніяй. Я хачу сказаць, што яна годна змагалася. Хілары працавала вельмі доўга і вельмі старанна на працягу вельмі доўгага часу, і мы ўсе шмат чым ёй абавязаны за яе службу краіне. Я вельмі шчыра так лічу. Цяпер прыйшоў час для Амерыкі перавязаць раны ад падзелу і аб'яднацца. Усім рэспубліканцам, дэмакратам і прыхільнікам незалежных кандыдатаў па ўсёй краіне я кажу, што прыйшоў час нам усім аб'яднацца як належыць адзінаму народу.

Прыйшоў час. Я абяцаю кожнаму грамадзяніну нашай краіны, што я буду прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў, і гэта вельмі важна для мяне. Тым, хто вырашыў мяне не падтрымліваць у мінулым, а такіх было дастаткова, — я звяртаюся да вас па вашу параду і па вашу дапамогу, каб мы маглі працаваць разам і аб'яднаць нашу вялікую краіну. Як я ўжо сказаў у самым пачатку, у нас была не кампанія, у нас быў неверагодны і вялікі рух, які аб'яднаў мільёны працавітых мужчын і жанчын, якія любяць сваю краіну і хочуць лепшай, больш яркай будучыні для сябе і сваіх сем'яў.

Гэты рух аб'яднаў амерыканцаў усіх рас, рэлігій, любога паходжання і веры. Усіх, хто чакае і хто хоча, каб наш урад служыў людзям, і ён будзе ім служыць. Разам мы пачнем выконваць тэрміновую задачу адраджэння нашай нацыі і адраджэння «амерыканскай мары».

Я правёў усё жыццё, займаючыся бізнэсам, вывучаючы нерэалізаваны патэнцыял праектаў і людзей па ўсім свеце. Цяпер я хачу зрабіць гэта для нашай краіны. [У яе] неверагодны патэнцыял. У мяне была магчымасць так добра вывучыць нашу краіну. Неверагодны патэнцыял. Гэта будзе цудоўна. Кожны амерыканец і амерыканка атрымаюць магчымасць поўнасцю рэалізаваць патэнцыял. Мужчын і жанчын нашай краіны больш не забудуць.

Мы адновім нашы гарады і перабудуем дарогі, масты, тунэлі, аэрапорты, школы, бальніцы. Мы адновім нашу інфраструктуру, якой, між іншым, не будзе роўных, і мы дамо працу мільёнам людзей. Мы таксама клапоцімся пра нашых выдатных ветэранаў, якія былі такімі вернымі і з многімі з якіх я пазнаёміўся на працягу гэтых 18 месяцаў. Для мяне было вялікім гонарам правесці з імі столькі часу ў ходзе кампаніі.

Нашы ветэраны — неверагодныя людзі. Мы адпраўляемся ў падарожжа да нацыянальнага росту і аднаўлення. Я буду выкарыстоўваць таленты нашых людзей, і мы заклікаем самых лепшых і яркіх прымяняць свой неверагодны талент для ўсеагульнай карысці. Так і будзе. У нас ёсць выдатны эканамічны план. Мы падвоім наш рост і ў нас будзе самая моцная эканоміка ў свеце. У той жа час мы будзем будаваць адносіны з іншымі нацыямі — з тымі, якія хочуць з намі супрацоўнічаць. У нас будуць выдатныя адносіны. Мы чакаем, што ў нас будуць выдатныя, выдатныя адносіны. Ніякая мара не можа быць занадта вялікай, ніякі выклік не можа быць занадта сур'ёзным. Нічога з таго, што мы хочам для нашай будучыні, не з'яўляецца недасяжным.

Амерыка больш ніколі не пагодзіцца ні на што, акрамя самага лепшага. Мы павінны вярнуць нашай краіне яе прызначэнне і марыць па-буйному, смела і дзёрзка. Мы павінны зрабіць гэта. Мы будзем марыць пра нашу краіну, пра выдатныя рэчы,пра поспех.

Я хачу сказаць сусветнай супольнасці, што мы будзем ставіць інтарэсы Амерыкі вышэй за ўсё, але мы будзем ставіцца да ўсіх справядліва, да ўсіх. Да ўсіх людзей і ўсіх народаў. Мы будзем шукаць кампраміс, а не варожасць; партнёрства, а не канфлікт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?