За 10 месяцаў насельніцтва купіла на наяўным валютным рынку 3 млрд 584 млн даляраў, а прадало — 5 млрд 653 млн даляраў.

З улікам безнаяўных аперацый куплі-продажу валюты насельніцтва ў студзені—кастрычніку прадало больш за 6 млрд 362 млн даляраў, а купіла — 4 млрд 726 млн даляраў. Гэта значыць, з улікам безнаяўнага гандлю насельніцтва прадало на 1 млрд 636 млн даляраў больш, чым купіла.

Такім чынам, насельніцтва Беларусі па-ранейшаму працягвае прадаваць замежнай валюты значна больш, чым купляць. Такая тэндэнцыя назіраецца з вясны гэтага года. Эканамісты тлумачаць гэта імкненнем людзей падтрымліваць дакрызісны ўзровень жыцця.

Спецыялісты Нацыянальнага банка раней аналагічным чынам тлумачылі гатоўнасць насельніцтва прадаваць на валютным рынку больш сродкаў, чым купляць.

Паводле ацэнак фінансавых аналітыкаў, прапанова валюты з боку насельніцтва паступова будзе змяншацца. Зніжэнне даходаў насельніцтва будзе прыводзіць як да скарачэння попыту на замежную валюту, так і да памяншэння яе прапановы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру