Прэс-служба прэзідэнта Беларусі паведаміла пра афіцыйны візіт у Мінск Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці. «Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паведамляецца таксама, што ў рамках візіту Эрдаган і Лукашэнка возьмуць удзел у беларуска-турэцкім бізнэс-форуме і ў цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску.

Першапачаткова адкрыццё мячэці з удзелам двух прэзідэнтаў планавалася 29 ліпеня, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. З-за гэтага перанеслі і цырымонію адкрыцця храма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру