Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Джона Трампа з выбраннем на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі, паведамляе прэс-служба.

«Ваша перамога — сведчанне выбару амерыканскага народа на карысць палітыкі, якая грунтуецца на сумленнасці, адказнасці, пошуку пераменаў, — гаворыцца ў віншаванні. — Сваёй актыўнай, шчырай і смелай пазіцыяй у ходзе перадвыбарнай кампаніі Вы ўскалыхнулі амерыканскае грамадства, вярнуўшы яго да сапраўднай дэмакратыі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь у замежнапалітычнай дзейнасці заўсёды прытрымлівалася неабходнасці канструктыўнага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі. «Спадзяюся, што пад Вашым кіраўніцтвам нармалізацыя адносін паміж нашымі краінамі будзе працягвацца», - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў Дональду Джону Трампу здароўя, энергіі і настойлівасці ў выкананні перадвыбарчых абяцанняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру