У Старадарожскім раёне затрыманы мужчына, які падазраецца ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

«Трагедыя здарылася позна ўвечары 7 лістапада ў вёсцы Навасёлкі. 41-гадовы мужчына прыехаў на дачу, а ўвечары зазірнуў да суседзяў і стаў удзельнікам імправізаванага застолля. Падчас выпіўкі паміж госцем і гаспадаром узнікла сварка, асноўнай прычынай якой стала рэўнасць — мужчына запрасіў на танец сужыцельку гаспадара. У ход спачатку пайшлі кулакі, а затым і кавалак трубы. Калі стала зразумела, што адбылася трагедыя, віноўнік вырашыў пазбавіцца ад цела і перанёс яго на суседскі падворак. Труп у двары на раніцу знайшлі іншыя суседзі і патэлефанавалі ў міліцыю», — адзначылі ва УУС.

Старадарожскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.3 ст.147 КК. Праводзіцца расследаванне. Вінаватаму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру