Парламент Эстоніі выказаў недавер прэм'ер-міністру Тааві Рыйвасу. За гэтае рашэнне прагаласавалі 63 дэпутаты з 101. Паводле канстытуцыі, адстаўка прэм'ера аўтаматычна азначае адстаўку ўсяго ўрада, паведамляе ВВС. 

Getty

Перад галасаваннем прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд сам-насам сустрэлася з лідарамі ўсіх шасці парламенцкіх фракцый, уключна з самім Рыйвасам, які ўзначальвае кіруючую Партыю рэформаў.

«Народ даў на выбарах парламенту мандат, і доўг парламента выкарыстоўваць яго. Парламент адказны за тое, каб Эстонія хутка займела ўрад, які павядзе Эстонію наперад і будзе прытрымлівацца важных для нас пазіцый у галіне абароны і бяспекі», — заявіла прэзідэнт пасля сустрэчы.

Напярэдадні кіраўнікі пяці фракцый парламента паставілі Рыйвасу ультыматум, запатрабаваўшы ад яго падаць у адстаўку да другой паловы дня серады.

Апаненты Рыйваса крытыкавалі прэм'ера за нерашучасць у правядзенні рэформаў. Рыйвас у адказ патрабаваў правесці публічныя дэбаты на тэму працы ўрада, але яны праведзеныя не былі.

На думку Рыйваса, новы эстонскі ўрад плануе здзейсніць «паварот налева».

37-гадовы Рыйвас быў адным з самых маладых прэм'ераў у Еўропе. На апошніх парламенцкіх выбарах у 2015 годзе ён агітаваў за стварэнне «праэстонску настроенага ўрада» і казаў, што Расія можа паспрабаваць мабілізаваць сепаратысцкія элементы і ў іншых постсавецкіх краінах, гэтак жа, як яна гэта зрабіла ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру