11 лістапада ў Чаркаскім абласным мастацкім музеі адбудзецца адкрыццё выставы «Беларусь з Украінай у сэрцы».

Гэта супольны праект беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, прысвечаны памяці добраахвотнікаў тактычнай групы «Беларусь», якія ваявалі з расійскімі баевікамі на Данбасе.

На выставе будуць паказаныя больш за 40 твораў сяброў Беларускага саюзу мастакоў Генадзя Драздова, Алеся Пушкіна, Алеся Сушы, Андруся Такінданга і Алеся Цыркунова, а таксама ўкраінскага жывапісца Тараса Носара.

Карціны былі створаныя падчас пленэру непадалёк ад лініі фронту ў лістападзе 2015 года — побач з Данецкім аэрапортам, каля вёсак Пяскі, Валнаваха і іншымі, дзе ваявалі беларускія добраахвотнікі.

Рэпартаж Антося Цялежнікава «Пэндзлі замест аўтаматаў», які быў прысвечаны пленэру, толькі нядаўна перамог на фестывалі ў польскім горадзе Торунь. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру