У канцы кастрычніка яно даслала адказ на ліст Мінскага веласіпеднага таварыства (яго змясціў у Facebook чалец таварыства Яўген Харужы). Раварыстаў цікавіла пытанне распрацоўкі і маркіроўкі веласіпедных маршрутаў па мясцовых аўтадарогах Мінскай вобласці.

«Мінскаблдарбуд» паведамляе, што «па выніках сезонных аглядаў 2059,2 км дарог з асфальтабетонным пакрыццём Мінскай вобласці з'яўляюцца аварыйнымі і патрабуюць першачарговага рамонту». З іх амаль 105 кіламетраў — у Валожынскім раёне. Адзначаецца, што фінансаванне дарожнай гаспадаркі Міншчыны складае толькі 17% ад неабходнай сумы (з улікам транспартнага падатку).

На падставе гэтых дадзеных прадпрымства не можа ўзгадніць маршруты веласіпеднага руху — «існуючая сетка дарог не ў поўнай меры адпавядае па ўмовах бяспекі масаваму руху раварыстаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0