Паводле яго слоў, да пачатку пасяджэння на перамовах з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам абмяркоўвалася магчымасць паставак нафты як давальніцкай сыравіны для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. «Светлыя нафтапрадукты не з'яўляюцца ва Украіне такім брэндам, як беларускія прадукты харчавання. Нам трэба глядзець, як брэндаваць якасць, якая сёння ёсць у беларускай прадукцыі», — дадаў Зубко.

Ён таксама паведаміў, што ўкраінскі бок бачыць значны патэнцыял у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў транспартна-лагістычнай сферы, у прыватнасці ў грузавым рачным суднаходстве, і прапануе беларускаму боку ўдзельнічаць у арганізацыі транспартнага калідора ад Балтыйскага мора да Чорнага і Каспійскага мораў.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Зубко назваў павелічэнне паставак беларускай сельгастэхнікі для фермерскіх гаспадарак з выкарыстаннем таварных крэдытаў і іншых інструментаў. Абмяркоўваецца пытанне стварэння новых сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі Украіны. «Для нас вельмі важнае пытанне лакалізацыі той тэхнікі, якую мы набываем», — дадаў украінскі віцэ-прэм'ер.

«Нягледзячы на тыя абмежаванні, якія ў нас узнікалі падчас сумеснай дзейнасці, мы іх паспяхова вырашаем. Нягледзячы на дадатковае ліцэнзаванне і прыняцце нейкіх абмежавальных фактараў, нам сапраўды ўдалося выйсці на павелічэнне тавараабароту на 10%», — адзначыў Зубко.

Нагадаем, у лістападзе 2015 года Украіна ўвяла спецпошліну на шэраг экспартаваных Беларуссю тавараў у адказ на «дыскрымінацыйныя дзеянні» з боку Мінску. Менавіта так Кіеў тлумачыў ўвядзенне ў Беларусі санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартаваный прадукцыі. У верасні 2016 года пасля некалькіх раўндаў двухбаковых перамоў спецпошліна была адмененая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру