Сёння ў Гродне прэзентуюць новую кнігу паэта і публіцыста Алеся Чобата. Кніга мае назву «Планета», у ёй сабраныя як даўнейшыя вершы Алеся Чобата, так і творы, напісаныя ім у 2016 годзе.

Прэзентацыя пачнецца а 18.30 у гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, па вул. Савецкая, 3.

Алесь Чобат (нар. у 1959 годзе) - гарадзенскі паэт і публіцыст, апошнія гады жыве ў Скідзелі. Некалькі год таму цалкам аслеп. Друкуецца з 1976 года. Адзін са стваральнікаў руху БНФ «Адраджэньне» ў Гродне і Музея імя Максіма Багдановіча. Аўтар кніг «Год», «Крэсавякі», «Новая Галілея», «Маўзалей», «Дажынкі» ды інш. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру