Фота image.112.ua

«У вас занадта вялікая запазычанасць перад прэзідэнтам па прапрацоўцы кадравых пытанняў. Па суб'ектах гаспадарання, вызначальных прадпрыемствах фактычна няма кіраўнікоў не адзін дзень і не адзін тыдзень», — сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў з 1 студзеня 2017 года прынцыпова змяніць стыль і сістэму працы Адміністрацыі прэзідэнта.

«Я ўвяду ў практыку — а вы вазьміце на кантроль — заслухоўванне раз на квартал кіраўніцтва адміністрацыі, якое прыйдзе да мяне і раскажа нейкія новыя ідэі, — сказаў Лукашэнка. — Не проста слізгаць па нахільнай, а ідэі. Прыму я іх ці не, гэта ўжо мая справа і маё права, але ідэі гэтыя павінны быць — зямныя, прыземленыя, непрычасаная. Гэтыя ідэі павінны быць ад канкрэтных людзей. І прычэсваць іх на ўзроўні кіраўніка адміністрацыі і намеснікаў ні ў якім разе нельга. У іншым выпадку ўсялякая творчасць і свабода дзеянняў знікае ў дзяржаўнага служачага».

Паводле інфармацыі прэс-службы, на сустрэчы разглядалася планаванне дзейнасці кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў сферах кадравай палітыкі, пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, нацыянальнай бяспекі, міжнароднай дзейнасці. Абмеркаваны праект адпаведнага плана на 2017 год. «Ён дастаткова насычаны і ўключае ў сябе як ужо названыя напрамкі, так і ідэі, маштабныя мерапрыемствы, якія неабходна будзе разгледзець на ўзроўні прэзідэнта, у частцы інвестыцыйнай палітыкі, развіцця аграпрамысловага комплексу, радыёэлектронікі, будаўнічага комплексу. Падымаліся і пытанні развіцця спорту, адукацыі, навукі, жыллёва-камунальнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы таксама разгледжаная рэалізацыя даручэнняў, якія раней даваў Лукашэнка па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень», мікрараёна Лябяжы ў Мінску, будаўніцтве комплексу «Мінск-Мір», падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. У ліку абмеркаваных пытанняў былі і выкананне прагнозных паказчыкаў, рэгіянальная палітыка.

Адной з тэм даклада стала аптымізацыя дзяржаўнага апарату кіравання і кадравыя пытанні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру