Сапраўдная драма разыгралася ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна.

У хату да 31-гадовай Ганны (імя зменена — «НН») забегла яе былая настаўніца малявання. 38-гадовая Людміла падазравала, што сужыцель здраджвае ёй, і абвінаваціла ў гэтым Ганну.

Урэшце яна паклікала на «вочную стаўку» — паразмаўляць з тым сужыцелем у машыне. Аднак у аўто таго не аказалася. Затое былі двое аднавяскоўцаў, якія дапамаглі Людміле адвезці Ганну ў лес.

«Яе насуперак волі вывезлі ў лес блізу вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Збіваючы жанчыну, прымусілі яе зняць з сябе практычна ўсю вопратку, а пасля абстрыглі ёй валасы. Кінуўшы пацярпелую ў лесе і забраўшы яе вопратку, выкрадальнікі паехалі. Жанчына, дайшоўшы да найбліжэйшай вёскі, папрасіла дапамогі ў мясцовай жыхаркі, а пасля звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве падазраваныя былі затрыманыя», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Дзеянні трох выкрадальнікаў кваліфікаваныя як «выкраданне чалавека групай асоб паводле папярэдняй змовы, з прымяненнем гвалту».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру