У Мінску падазраваны ў разбойных нападах на таксістаў трапіў у аб'ектыў відэакамер — вядзецца вышук, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«7 і 9 лістапада ў Мінску былі здзейсненыя напады на таксістаў. У двух выпадках зламыснік ехаў з Фрунзенскага ў Ленінскі раён. Садзіўся «ад борта». Прыехаўшы на месца, з задняга сядзення зламыснік наносіў кіроўцам удары нажом і спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі. Адзін з таксістаў, нягледзячы на атрыманыя цялесныя пашкоджанні, аказаў супраціў», — распавялі ў ГУУС.

Зламысніку на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 170 см, валасы цёмныя, доўгія (могуць быць сабраныя ў пучок), твар на момант нападу са шчаціннем. Быў апрануты ў кароткую куртку да пояса, штаны або джынсы цёмнага колеру, абутак цёмнага колеру, удакладнілі ў ГУУС.

Па кожным з выпадкаў разбойнага нападу Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру