Чарговы амерыканскі медыйны феномен — breitbart.com, гэта нешта накшталт амерыканскага «Спутніка і Пагрому».

Калі раней выстрэльвалі амерыканскія ліберальны Хафінгтан пост і кансерватыўны Палітыка.ком і з часам пашыраліся на еўрапейскія краіны, то цяпер тое самае робіць і гэты Брэйтбарт, збіраецца адчыняць даччыныя парталы ў Францыі ды Нямеччыне. Ягоны чытач — тыповы незадаволены электарат папулістаў.

Адзін з іх прыёмаў — ствараць жорсткую іронію праз тое, каб ставіць да загалоўка карцінку, якая змяняе сэнс ці выстаўляе ідэалагічных праціўнікаў у максімальна ідыёцкім святле.

Не ведаю, ці ёсць тут нам чаму вучыцца. Здаецца, непераможная беларуская Charter97.org яшчэ сама іх магла б навучыць таму-іншаму.

У кастрычніку Брэйтбарт дасягнуў рэкорду з 37 млн унікальных наведнікаў, 240 млн праглядаў старонак. Для параўнання: у NN.BY у кастрычніку іх было 511 тысяч і 6,5 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру