Цяжарная свецкая львіца Ксенія Сабчак агалілася для вокладкі расійскага выдання брытанскага часопіса Tatler. Анонс свежага нумара, які паступіць у продаж 17 лістапада, размешчаны на сайце Tatler у чацвер, 10 лістапада, пішуць naviny.by.

«Быць прыгожай, а не ў чмошным выглядзе ў спартовым гарнітуры дома, калі Максім [Вітарган] кажа: «Ха-ха-ха! Які ты пінгвін. Дай я цябе сфатаграфую!» — распавяла тэлевядучая, словы якой прыводзіць часопіс пра свецкае жыццё.

Здымак 35-гадовай Сабчак нагадвае вокладку Vanity Fair 1991 года — фота актрысы Дэмі Мур на познім тэрміне цяжарнасці.

У рэдакцыі партала «Лента.ру» таксама звярнулі ўвагу на тое, што пярсцёнак Сабчак падобны да пярсцёнка герцагіні Кембрыджскай Кейт Мідлтан.

Інтэрнэт-газета dni.ru піша, што роды ў Сабчак будуць з дня на дзень. Мяркуючы па інстаграме Вітаргана, пакуль папаўнення ў сямействе не адбылося.

Свецкая львіца Ксенія Сабчак і акцёр Максім Вітарган пажаніліся ў 2013 годзе. Для яе будучае дзіця стане першым, для яго — трэцім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру