Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што, нягледзячы на адсутнасць пагранічнага кантролю на расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы, грамадзяне трэціх краін не павінны ажыццяўляць уезд у Расію без праходжання пашпартнага кантролю, перадае Gazeta.ru са спасылкай на ТАСС.

Паведамляецца, што працяглы час замежнікі бесперашкодна перасякалі расійска-беларускую мяжу без праходжання праз пашпартны кантроль.

Згодна з дырэктывамі расійскага МЗС, грамадзяне трэціх краін маюць права ўезду ў Расію толькі праз пункты пропуску, якія валодаюць сродкамі для міжнародных зносінаў.

«На расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы міжнародныя пункты пропуску адсутнічаюць, пагранічны кантроль асоб і транспартных сродкаў не ажыццяўляецца. Падстаў для перасячэння расійска-беларускай мяжы грамадзянамі трэціх краін няма. Да парушальнікаў могуць ужывацца санкцыі ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — сказала Захарава.

Паводле яе слоў, цяпер расійскімі ведамствамі вядзецца актыўная праца па пошуку выхаду з сітуацыі, якая склалася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру