Фота queensland police
З задняга праходу байкера, як мяркуецца, звязанага з падпольнай групоўкай Rebels («Паўстанцы»), быў выняты адназарадны пісталет, гатовы да стральбы.
Яшчэ адзін пісталет быў знойдзены ў аўтамабілі мужчыны.
Спыніўшы і абшукаўшы машыну, у якой ехаў падазраваны, паліцыянты знайшлі зброю і вырашылі правесці асабісты ператрус затрыманага. Як гаворыцца ў заяве паліцыі, зброю знайшлі схаванай паміж ягадзіц мужчыны.
Таксама праваахоўнікі абшукалі кватэру, дзе жыве байкер, і знайшлі ў ёй выбухоўку, наркотыкі і пісталет-электрашокер.
Мужчына абвінавачаны ў незаконным захоўванні зброі і наркотыкаў.
Rebels — адна з найбуйнейшых байкерскіх банд Аўстраліі. Раней яе членаў судзілі за гандаль наркотыкамі і зброяй.