Фота БЕЛТА
Супрацоўнік лякарні: «Высокая тэмпература, таму з-за інтаксікацыі ён страціў прытомнасць. Цяпер яму лягчэй, але яшчэ тэмпературыць».
У адміністрацыі аўтапарка, дзе працуе кіроўца, журналісту Еўрарадыё паведамілі, што перад рэйсам ён адчуваў сябе нармалёва. Праходзіў звычайную праверку: апытанне, пробу на алкаголь.
Аварыя адбылася 10 лістапада на перакрыжаванні вуліц Гарэцкага і Чайлыткі. Гарадскі маршрутны аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з адным аўтамабілем, а пасля пратараніў яшчэ шэсць машын. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў.