Выхавальніцы дзіцячага садка ў Светлагорску, у якім дзіця атрымала траўмы, рашэннем суда прызначанае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на адзін год з утрыманнем у прыбытак дзяржавы 15% заробку штомесяц. Таксама з яе спагоняць на карысць пацярпелай (мамы дзіцяці) грашовую кампенсацыю маральнай шкоды — Br3,1 тыс. Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка абласнога суда Вольга Барсукова.

Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся ў першай палове дня 30 мая гэтага года. Чатырохгадовы хлопчык, які знаходзіўся ў гэты час пад наглядам 28-гадовай выхавальніцы, атрымаў траўмы рук у выглядзе пераломаў.

Бацькі дзіцяці напісалі заяву ў міліцыю. Следчыя распачалі крымінальную справу па ч.1 ст.165 (неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей) КК РБ. Суд пакінуў гэтае абвінавачанне ў сіле. У выхавальніцы, як паведаміла прэс-сакратар абласнога суда, двое ўласных дзяцей.

Прысуд законную моц пакуль не набыў, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?