Сёння ў Ватыкане прайшла сустрэча папы Францішка з бяздомнымі з 22 краін свету, паведамляюць інфармагенцтвы.

На мерапрыемства былі запрошаныя каля 4 тысяч чалавек. Пантыфік ад імя хрысціян усяго свету папрасіў прабачэння ў людзей без прытулку за няўвагу да праблем беднасці.

Пры гэтым папа адзначыў: людзі павінны захоўваць годнасць, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.

Сустрэча адбылася напярэдадні завяршэння Святога года Міласэрнасці, абвешчанага пантыфікам 8 снежня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?