Упаў у Міжземнае мора расійскі знішчальнік МіГ-29, які ўзляцеў з борта авіяносца «Адмірал Кузняцоў», паведамляе Foxnews.
ria.ru
Пасля пад'ёму ў паветра знішчальнік, відавочна, праз тэхнічныя праблемы, зноў паспрабаваў вярнуцца на карабель, аднак упаў у мора, паведамілі тэлеканалу два амерыканскія службоўцы.
Пазней Мінабароны РФ пацвердзіла інфармацыю пра аварыю і перадало, што пілот быў уратаваны і не пацярпеў.
Авіяносец, які нядаўна прыбыў да ўзбярэжжа Сірыі, не мае поўнага камплекта самалётаў і ў пэўнай ступені аварыйны.