Сёння, 14 лістапада, назіраецца суперпоўня — перыгей Месяца супадзе з поўняй. Праз гэта гэтага спадарожнік Зямлі выглядае на 14% буйнейшым і на 23% ярчэйшым, чым звычайна. У момант максімальнага збліжэння (14:23 па мінскім часе) цэнтры Зямлі і Месяца падзяляла ўсяго 356 509 км (у сярэднім — 384 400 км).

У апошні раз такое збліжэнне адбывалася 68 гадоў таму - 26 студзеня 1948 года. Тады адлегласць паміж нябеснымі целамі была яшчэ на 50 кіламетраў меншай. У наступны раз такая суперпоўня пакажацца зямлянам 25 лістапада 2034 года — спадарожнік апынецца на 40 кіламетраў бліжэй, чым сёння.

На жаль, на момант публікацыі неба над Мінскам цалкам зацягнула аблокамі. А вы бачыце суперпоўню?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?