Сёння, 17 лістапада, у рамках «Месяца польскай літаратуры» пройдзе прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы» з удзелам аўтаркі Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі Пушкінай.

«Насыпаць горы. Палескія гісторыі» — таленавіта закручаны ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя — палешукі, для якіх радзіма — гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.

Пачатак а 19, Press Club Belarus (Мінск, Веры Харужай, 3-601).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0