Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, уначы ў пятніцу, 18 лістапада, будзе ад 2 градусаў марозу на ўсходзе да +4 на захадзе, удзень — 1-6 цяпла, у Брэсцкай вобласці — да плюс 8 градусаў. У начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць мокры снег і дождж, у дзённыя гадзіны — ападкі магчымыя на поўначы.

У суботу, 19 лістапада, уначы чакаецца ад 1 градуса марозу на ўсходзе да 5 цяпла на захадзе, удзень — 2-8 градусаў са знакам плюс (на Брэстчыне — да +10). Уначы кароткачасовыя дажджы магчымыя ў асобных раёнах, удзень — пераважна на паўночным захадзе. У нядзелю, 20 лістапада, умовы надвор'я істотна не зменяцца.

Невялікае пахаладанне прагназуецца ў пачатку наступнага тыдня. У начныя гадзіны будзе ад мінус 5 да 2 градусаў цяпла, удзень — ад мінус 2 да 5 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0