Начальнік Зэльвенскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Валерый Парфенчык распавёў, што браты 1947-го і 1956-га гг. нараджэння, абодва пенсіянеры, жылі ў Зэльве, кожны са сваёю сям'ёй. На днях вырашылі папрацаваць на хутары паблізу вёскі Бязводнае, які атрымалі ў спадчыну ад бацькоў. З сабой узялі ўсё неабходнае.

Вечарам селі за стол і пачалі распіваць спіртныя напоі. Пасварыліся, і ў ходзе канфлікту старэйшы з братоў два разы стукнуў малодшага брата па галаве.

Пацярпелы памёр на месцы. Забойца пабег у суседнюю вёску і адтуль патэлефанаваў жонцы, паведаміў, што невядомы забіў брата і выкраў мабільнік, каб ніхто своечасова не змог выклікаць міліцыю.

На падставе атрыманай інфармацыі былі праведзены адпаведныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх версія не пацвердзілася. Сляды іншых людзей у раёне хутара выяўленыя не былі. К вечару на наступны дзень мужчына прызнаўся ў тым, што здзейсніў.

Па артыкуле «забойства» распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0