Фота: Associated Press Geert Vanden Wijngaert

Фота: Associated Press Geert Vanden Wijngaert

«17 лістапада Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін-членаў пры Савеце ЕС прыняў рашэнне аб перамоўнай пазіцыі адносна візавай лібералізацыі з Украінай… Савет прыняў да ўвагі меркаванне, што набыццё візавай лібералізацыі для Украіны мае адбыцца адначасова з уступленнем у сілу новага механізму прыпынення (бязвізавых рэжымаў для ўсіх трэціх краін — рэд.)», — заявілі ўласнаму карэспандэнту Укрінфарма ў Брусэлі ў кіруючым інстытуце Еўрасаюза.

У той жа час галоўнай палітычнай умовай для завяршэння гэтага працэсу павінна быць прыняцце, у першую чаргу, новага так званага ахоўнага механізму адносна прыпынення бязвізавых рэжымаў з усімі трэцімі краінамі.

На базе гэтага мандата старшынства Славакіі ў савеце ЕС пачне перамовы з Еўрапарламентам аб адмене візавых патрабаванняў для ўкраінцаў.

«Даючы сёння «зялёнае святло» перамовам, прымаючы пад увагу, што ўсе патрабаванні выкананы, Савет ЕС пацвердзіў свае абавязацельствы адносна бязвізавых падарожжаў для грамадзян Украіны», — адзначыў пастаянны прадстаўнік Славакіі пры Савеце ЕС.

Ён таксама адзначыў, што гэта будзе станоўчым сігналам перад правядзеннем Саміта ЕС—Украіна 24 лістапада ў Бруселі.

Раней паведамлялася аб перасцярогах еўрапейскіх краін у сувязі з прадастаўленнем грамадзянам Грузіі, Украіны і Косава магчымасці бязвізавага ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны ў сувязі з праблемай арганізаванай злачыннасці ў гэтых краінах. Рашэннем магчымых праблем можа стаць увядзенне папраўкі ў заканадаўства ЕС, якая прадугледжвае спецыяльныя выпадкі прыпынення дзеяння бязвізавага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?