«Дзяніс, перад тым, як стрэліць у Кацю, напісаў сябру, што будзе страляць Каці ў патыліцу, таму што ёй страшна, і ён сказаў, каб ёй не было страшна, хай павернецца спіной. Сказаў Каці: устань спіной», — распавёў суразмоўца «Сноба».

«Настаўнікі ў школе злуюцца, калі чуюць, што дзеці абмяркоўваюць Дзяніса і Кацю, перарываюць размовы на перапынках. Кажуць, што Дзяніс з Кацяй самі вінаватыя і няма пра што гаварыць», — дадаў ён.

Дзевяцікласнікі Дзяніс і Кацярына ўцяклі з дому 11 лістапада і прыехалі ў Стругі Красныя пад Псковам. 14 лістапада да дома, у якім яны схаваліся, прыехала паліцыя. Школьнікі знайшлі ў доме зброю айчыма Кацярыны, які служыў у спецназе, і пачалі страляць па паліцыянтах. Пазней яны апублікавалі ў сацсетках перадсмяротныя запіскі. Кацярына напісала, што Дзяніс не трымае яе ў закладніках.

Усё, што адбывалася падлеткі транслявалі ў інтэрнэт. У трансляцыі яны заявілі пра канфлікт з бацькамі, а потым сказалі, што ў іх скончыліся патроны. Калі паліцыянты пачалі штурм дома, яны знайшлі ўжо мёртвых падлеткаў. У паліцыі сказалі, што дзеці пакончылі з сабой. Кацярыну і Дзяніса пахавалі 16 лістапада ў Пскове.

Чытайце таксама:

У Расіі закаханыя падлеткі абстралялі паліцэйскіх і развіталіся з жыццём у жывым эфіры ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0