Спаборніцтвы па гонках з перашкодамі «Bison Race» праходзяць з 19 па 20 лістапада ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы». Удзельнікі забегаў пераадольваюць розныя прыродныя і штучныя перашкоды.

«Экстрым бег зарадзіўся яшчэ на золаку цывілізацыі, калі чалавеку трэба было ў літаральным сэнсе змагацца за сваё жыццё, каб пракарміць і абараніць сябе», — адзначаюць арганізатары спаборніцтваў.

«Bison Race» — адзін з кваліфікацыйных стартаў да Чэмпіянату свету, які адбудзецца ў кастрычнiку 2017 ў Канадзе.

Сёння, 19 лістапада, прайшлі спаборніцтвы ў катэгорыях:

  • элітны забег у мужчын і жанчын,
  • забег мужчынскіх і жаночых узроставых груп ад 16 да 29 гадоў,
  • забег мужчынскіх і жаночых узроставых груп 30+.

У забегах удзельнічала больш за 200 спартсменаў. Яны прыехалі з многіх гарадоў Беларусі і Расіі. Вынікі «Bison Race» тут.

У індывідуальным забегу даўжыня трасы не менш за 8000 м, колькасць перашкод не менш за 30. У камандным — траса не менш за 5000 м, перашкод не менш за 25. Каманда складаецца з 4 і больш удзельнікаў, у ёй павінна быць як мінімум адна жанчына .

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў на фінішы атрымліваюць памятныя медалі. У элітным забегу 1, 2, 3 месцы сярод мужчын і жанчын ўзнагароджваюцца медалямі і грашовымі прызамі: 1 месца — 500 руб., 2 месца — 200 руб., 3 месца — 100 руб.

Заўтра, 20 лістапада, адбудуцца дзіцячы забег, да якога дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 4 па 11 гадоў (пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі прызамі і медалямі) і камандны забег. Пераможцы каманднага забегу ўзнагароджваюцца каштоўнымі сертыфікатамі на экіпіроўку Reebok на суму 500, 300 і 200 руб. за 1, 2, 3 месца адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?