Петыцыя веганаў і вегетарыянцаў Злучанага Каралеўства з патрабаваннем выключыць з абарачэння новую пяціфунтавую купюру з-за ўтрымання ў ёй жывёльных тлушчаў набрала ўжо 5 тысяч подпісаў, піша ВВС.
Getty
28 лістапада Банк Англіі пацвердзіў у сваім твітары, што новыя пластыкавыя банкноты ўтрымліваюць сала, якое атрымліваецца з жывёльнага тлушчу і выкарыстоўваецца для вытворчасці свечак і мыла.
«Так, след тлушчу прысутнічае ў палімерных гранулах, выкарыстаных для вытворчасці пяціфунтавай банкноты», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамленне Банка Англіі выклікала шквал абурэння ў сацсетках, асабліва сярод веганаў і вегетарыянцаў. У інтэрнэце аб'яўлены збор подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае да канфіскацыі купюры з абарачэння.
На дадзены момант сабрана больш за 5 тысяч подпісаў.
«Гэта непрымальна для мільёнаў веганаў і вегетарыянцаў у Брытаніі, — гаворыцца ў петыцыі. — Мы патрабуем, каб для вытворчасці грошай, якія мы выкарыстоўваем, не выкарыстоўваліся прадукты жывёльнага паходжання».
Новая пластыкавая купюра была ўведзеная ў абарачэнне ў верасні 2016 года. На пярэднім баку банкноты намаляваная каралева Лізавета II, на адваротным — былы брытанскі прэм'ер Уінстан Чэрчыль. Усяго было надрукавана 440 мільёнаў новых «пяцёрак».