Базавая велічыня (БВ) з 1 студзеня 2017 года з цяперашняга 21 рубля павялічваецца да 23 рублёў (на 9,5%). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 28 лістапада 2016 года № 974, паведаміла прэс-служба ўрада.

З 1 студзеня 2016 года (да дэнамінацыі) БВ была павышаная з 180 тыс. да 210 тыс. рублёў.

Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна прымяняецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня была ўстаноўленая ў 10 тыс. рублёў. Амаль за 14 гадоў, з улікам яе змянення з 1 студзеня 2016 года, базавая велічыня павялічвалася 18 разоў. Пры гэтым, напрыклад, з 1 студзеня 2015 года яна была вызначана ў памеры 180 тыс., з 1 студзеня 2016 года — 210 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?