У Мінску супрацоўнікі наркакантролю затрымалі ўладальніка інтэрнэт-крамы па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў, паведамілі БелТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама.

«У якасці бізнэс-мадэлі наркагандляр, ураджэнец Светлагорскага раёна, абраў спраўджаную схему: купіць оптам, расфасаваць, прадаць крыху даражэй. Пачынаў з «марак» і гашышу, затым вырашыў пашырыць асартымент і заняўся развядзеннем галюцынагенных грыбоў. Неабходнае абсталяванне, споры і рэкамендацыі па вырошчванні знайшоў у інтэрнэце. Свае калоніі грыбазнаўца-пачатковец размясціў проста ў нішы канапы, забяспечыўшы там усе неабходныя для росту грыбоў умовы», — распавялі ў УУС.

Затым дылер стварыў сайт па гандлі наркотыкамі, закладкі праводзіў па ўсіх законах канспірацыі, а перапіску з кліентамі вёў з выкарыстаннем адмысловага ПА. «Па вяртанні з чарговай паездкі ў Санкт-Пецярбург зламысніка затрымалі проста ля пад'езда — пры ім знойдзеныя 50 г гашышу. Падчас ператрусу кватэры знойдзенае абсталяванне і прыстасаванні для фасоўкі наркотыкаў, некалькі калоній грыбоў, якія змяшчаюць асабліва небяспечнае рэчыва псілацыбін, і пакуначкі з насеннем канопляў і некалькіх відаў кактусаў, таксама якія маюць галюцынагенныя ўласцівасці», — удакладнілі ва УУС.

Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта Мінска распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК РБ. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?