Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць эксперымент у 15 мінскіх дварах, каб зрабіць іх вальнейшымі ад машын. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай канцэпцыі «Добрая дарога» на 2016—2020 гады, перадае БелТА.

«Па пілотным праекце вядзецца праца ў 15 дварах у 9 раёнах Мінска па абсталяванні свабодных ад машын зон каля выхаду з дзіцячай пляцоўкі, з пад'езда і ўздоўж пешаходнай дарожкі. Цяпер ДАІ планамерна працуе з адміністрацыямі раёнаў па ўкараненні там тыпавых схем», — заявіў Дзмітрый Навой.

Свабодныя ад машын зоны ў дварах будуць абараняцца бетоннымі паўсферамі. Ёсць магчымасць замацоўваць іх такім чынам, каб сферы нельга было зрушыць. Акрамя таго, Дзмітрый Навой адзначыў, што з 22 верасня 2016 года пачаў працу спрошчаны парадак устаноўкі шлагбаўмаў у дварах.

Пілотны праект рэарганізацыі двароў рэалізуецца ў адпаведнасці з мінскай гарадской канцэпцыяй забеспячэння бяспекі дарожнага руху «Добрая дарога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0