Фіналістамі нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» сталі 13 выканаўцаў, паведамляе БелТА.

NAVI

Журы адбору праслухала сёння 67 прэтэндэнтаў на пуцёўку на самае маштабнае шоу Еўропы, якое ў маі 2017 года прыме Кіеў.

У эфіры «Беларусь 1» названыя фіналісты: Аляксандра Ткач; Kattie (Кацярына Рудніцкая); Уладзіслаў Курасаў; гурт «NAVI»; Анжаліка Пушнова; Isaac Nightingale (Вадзім Капусцін); Настасся Шаверанка; «Июль» (Юлія Каранюк); Nuteki; Napoli; Lermont x Julic; гурт «PROвокация»; Мікіта Ходас.

Белтэлерадыёкампанія вяла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце. З выступамі канкурсантаў можна азнаёміцца ў раздзеле «Спецпраекты».

Фінал адбору пройдзе не пазней за 25 студзеня ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і глядацкага галасавання, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2017».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0