Парамонаў піша: «Русская история стала у него…» У тым і справа, што ў Карамзіна не было РУСКАЙ гісторыі — была РАСІЙСКАЯ. І Грэч спачатку выдаваў свае кнігі па РАСІЙСКАЙ славеснасці. Ягоныя кнігі па РУСКАЙ славеснасці з’явяцца ў цараванне Мікалая Палкіна — у другой палавіне 1820-х. Тады ж будзе ўваскрошана і развіта створаная ўкраінцам (а хутчэй маларосам) Феафанам Пракаповічам тэорыя трыадзінага рускага народа. У рэчышчы гэтай канцэпцыі Маскоўская дзяржава стане Рускай, а Кіеўская дзяржава — Старажытнарускай (здаецца, гэта таксама ідзе ад Феафана). Жалезнай догмай паняцці «Руская дзяржава» і «Старажытнаруская дзяржава» стануць з прыняццем пастановы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб 300-годдзі ўз’яднання Украіны з Расіяй.

У пасмяротным (як помніцца, 4-м) выданні кнігі акадэміка Барыса Грэкава ўсюды словы «Кіеўская дзяржава» будуць аператыўна памяняныя (ці не Маўродзіным?) на «Старажытнаруская дзяржава». Само сабой, жалезнай догмай стануць паняцці «старажытнаруская мова» (хоць Сразнеўскі і многія іншыя лічаць старажытнарускай мову дапятроўскай эпохі) і «старажытнарускі народ». Карамзін быў песняром самадзяржаўя і цэнтралізацыі. У СССР першы момант (пра неабходнасць для Расіі самадзяржаўя) афіцыйна адмаўляўся, а вось «збіранне рускіх зямель» Масквою і цэнтралізацыя, ліквідацыя аўтаноміі паасобных земляў падносілася як выключнае дабро.

Пісьменнік Карамзін устарэў (правільна піша Парамонаў, што Гаўрыла Дзяржавін бліжэйшы нашаму сучасніку), але гісторык Карамзін у Расіі ці не «живее всех живых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?