Раздзяляльны адбойнік наскрозь прабіў аўтамабіль «Рэно» пад Баранавічамі, кіроўца цудам застаўся жывы, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўпраўлення МНС Брэсцкай вобласці.

Аварыя адбылася сёння каля 11 гадзін раніцы на аб'язной дарозе, якая злучае трасы М1 і Р91. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль «Рэно» рухаўся з боку «алімпійкі». Пры ўздыме на мост праз чыгуначнае палатно машына вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з раздзяляльнай агароджай. У выніку ДТЗ металічная канструкцыя прабіла аўтамабіль у раёне пярэдняга пасажырскага сядзення і выйшла праз багажнік.

На шчасце, у машыне нікога, акрамя кіроўцы, не было. Сам ён сур'ёзна не пацярпеў, здолеў выбрацца з машыны і выклікаць дапамогу. Мяркуецца, што мужчына мог заснуць за рулём. Яго даставілі ў баранавіцкую бальницу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0