На 83-м годзе жыцця памёрла Муза Канстанцінаўна Заслонава, рэжысёр-дакументаліст кінастудыі «Беларусфільм», старэйшая дачка легендарнага героя Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Заслонава, паведамляе «Народная воля»

Муза Канстанцінаўна скончыла БДУ, а затым Усесаюзны дзяржаўны інстытут з чырвоным дыпломам. Працавала на студыі «Летапіс» з 1967 г. Пра свайго бацьку зняла фільм і напісала дакументальны раман «Прозвішча».

Каб выдаць кнігу за свой кошт, Муза Канстанцінаўна прадала вялікую кватэру і купіла жыллё куды больш сціплае.

Сваёй сям'і ў Музы Канстанцінаўны не было.

Глядзі таксама: інтэрв'ю з Музай Заслонавай за 2013 г. — З’язджаю на Кубу назаўсёды!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0