Парламенцкая дэлегацыя Польшчы на чале з маршалкам сената Станіславам Карчэўскім па запрашэнні Савета Рэспублікі наведае 4-6 снежня з рабочым візітам Беларусь, паведамляе БелТА.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка дэлегацыі са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Запланавана таксама наведванне Нацыянальнай акадэміі навук, удзел Станіслава Карчэўскага ў пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, маршалак сената Польшчы сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ, прадстаўнікамі сярэдніх школ Мінска, у якіх вывучаецца польская мова, наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і палацава-паркавы ансамбль музея-запаведніка «Нясвіж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0