Следчыя высветлілі матыў забойства магілёўскага бізнэсмэна, цела якога было знойдзена забетанаваным ў яме гаража ў Магілёве, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёве Аксана Салянюк.

Цела 36-гадовага прадпрымальніка было знойдзена ў ноч на 3 чэрвеня. Па падазрэнні ў забойстве затрыманыя двое — 40-гадовы і 48-гадовы мясцовыя жыхары.

Забойства было здзейснена праз канфлікт, які ўзнік з-за падзелу сумесна набытай нерухомасці.

Падазраваным інкрымінуецца групавы разбой з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама забойства, здзейсненае групай асоб. За гэта можа пагражаць аж да расстрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0