У Беларусі стаўка па крэдытах для эканомікі павінна скласці 17-18% гадавых да канца 2017 года. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 2 снежня ў ходзе рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці, паведаміла прэс-служба ўрада.

«Гэта агульнаэканамічная праблема, якая патрабуе вырашэння. Урад паслядоўна вырашае гэту задачу. Па новых крэдытах, якія выдаюцца ў беларускіх рублях, на пачатак года працэнтная стаўка была каля 33%, цяпер гэта 21-22%. Ведаю цэлы шэраг прадпрыемстваў, у якіх стаўка значна меншая — 17-18%. Задача заключаецца ў тым, каб да канца наступнага года гэтыя 17-18% гадавых былі для ўсіх тых, каго можна крэдытаваць», — канстатаваў кіраўнік урада.

Кабякоў адзначыў, што сёлета ёсць усе перадумовы, каб выканаць прагнозны паказчык па інфляцыі, які складае 12%. «Думаю, гэта нават будзе адчувальна менш. На наступны год будзе адназначнае значэнне — да 9%. У нас ёсць усе перспектывы да таго, каб праз год-два прывесці грашова-крэдытную сістэму і яе ролю ў эканамічным працэсе да нармальных зразумелых значэнняў. Гэта якраз паслужыць асновай для здаровага паўнавартаснага эканамічнага росту», — сказаў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?