Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскую спартыўную арганізацыю (ГСА) «Беларуская федэрацыя гонак з перашкодамі», паведаміла БелТА прэс-сакратар Мінюста Вольга Мурашкоўская.

Сярод задач арганізацыі развіццё гонак з перашкодамі ў рэспубліцы, пашырэнне геаграфіі правядзення спаборніцтваў, павышэнне ўзроўню майстэрства спартсменаў, развіццё спартыўных сувязяў і дзелавых кантактаў са спартсменамі з іншых краін. ГСА будзе прадстаўляць інтарэсы яе сяброў у адносінах з Міжнароднай федэрацыяй гонак з перашкодамі, адпаведнымі федэрацыямі іншых краін, нацыянальным і міжнародным алімпійскімі камітэтамі, органамі дзяржаўнага кіравання фізічнай культурай і спортам, органамі дзяржаўнай улады і кіравання.

Гонка з перашкодамі — від актыўнасці, які ўяўляе з сябе бег, падчас якога неабходна пераадольваць натуральныя і штучныя перашкоды.

Нагадаем, спаборніцтвы па гонках з перашкодамі «Bison Race» прайшлі 19—20 лістапада ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы». Глядзіце фотарэпартаж Сяргея Зинина:

Адкрыйце свае таемныя інстынкты: у Сілічах стартавалі гонкі з перашкодамі «Bison Race»

Фота Сяргея Зініна.

Фота Сяргея Зініна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0