Барацьба за галасы выбаршчыкаў ідзе паміж двума кандыдатамі — былым лідарам партыі «Зялёныя» Аляксандэрам Ван дэр Беленам і кандыдатам ад правай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Норбертам Хоферам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прагаласаваць могуць каля 6,4 млн чалавек. У краіне працуюць каля 10 тысяч выбарчых участкаў.

Папярэднія выбары прайшлі ў маі, у іх перамогу атрымаў Ван дэр Белен, які апярэдзіў свайго суперніка менш чым на 1% галасоў. Хофер паспяхова аспрэчыў вынікі ў Канстытуцыйным судзе краіны. Цяпер, як сведчаць даныя сацыялагічных апытанняў, абодва кандыдаты маюць амаль аднолькавыя шанцы на перамогу. Выбары зноў могуць скончыцца з мінімальным разрывам, таму прэтэндэнтаў могуць рассудзіць ўсяго некалькі дзясятых працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0