Два чалавекі загінулі ў Маладзечанскім раёне, як мяркуецца, атруціўшыся чадным газам.
Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра тое, што ў вёсцы Баяры ў жылым доме знойдзеныя целы загінулых, паступіла ў экстранную службу 3 снежня ў 14.23.
На месцы здарэння знойдзеныя целы жанчыны 1929 года нараджэння і яе ўнука 1992 года нараджэння.
Вядзецца расследаванне. Як мяркуецца, прычына гібелі — атручэнне чадным газам.