Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) — арганізатар «Еўрабачання» — абверг інфармацыю аб магчымым пераносе музычнага конкурсу з Кіева ў Маскву. Такіх планаў у арганізатараў няма, паведамілі DW ў нядзелю, 4 снежня, у вяшчальным саюзе.

Газета Bild раней са спасылкай на крыніцы паведаміла аб тым, што аргкамітэт «Еўрабачання» разглядае Маскву як магчымае месца правядзення конкурсу ў 2017 годзе з-за праблем украінскіх уладаў з арганізацыяй мерапрыемства.

Украіна атрымала права на правядзенне «Еўрабачання-2017» пасля таго, як на апошнім конкурсе ў Швецыі перамагла ўкраінская спявачка Джамала з песняй «1944». Музычны конкурс пройдзе з 9 па 13 мая ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0